Сямейныя вузы (тэлесерыял, Бразілія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямейныя вузы
Жанр тэленавела[d]
Стваральнік Мануэл Карлус
Сцэнарыст Марыя Караліна
Вінісіус Віяна
Флавія Лінс і Сілва
Рэжысёр Муасір Гоіс
Рыкарду Вадынгтан
Ражэрыу Гоміс
У ролях
Кампазітар Алберту Разенбліт
Краіна Сцяг БразілііБразілія
Мова бразільскі варыянт партугальскай мовы[d]
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 150
Вытворчасць
Прадзюсар Руй Матус
Марыстэла Велозу
Рыкарду Вадынгтан
Працягласць серыі 45 хвіл.
Трансляцыя
Тэлеканал Глобу
На экранах 5 чэрвеня 2000 — 3 лютага 2001
Храналогія
За гэтым ідзе Porto dos Milagres[d]
Спасылкі
lacosdefamilia.globo.com
IMDb ID 0249299

«Сяме́йныя ву́зы», або «Сяме́йная су́вязь» (парт.: Laços de Família) — серыял Мануэла Карлуса, выпушчаны ў бразільскай тэлекампаніяй «Глобу» у 2000 годзе.

Гэты серыял нароўні з серыялам «У імя кахання» лічыцца лепшым творам свайго аўтара. Усе серыялы Мануэла Карлуса маюць шмат агульнага: галоўная гераіня абавязкова носіць імя Элена, усе назвы серыялаў узаемазамяняльныя, дзеянне адбываецца ў прэстыжным прыбярэжным раёне Леблон у Рыа-дэ-Жанэйра[1], у застаўках абавязкова гучыць музыка Антоніу Карлуса Жабіна.

Гэты праект стаў увасабленнем даўняй задумы сцэнарыста: сутыкнуць маці і дачку ў суперніцтве з-за каханага мужчыны. Без удзелу Веры Фішэр і Тоні Рамуса ён не ўяўляў гэтага серыяла[2]. Толькі Вера, паводле яго меркавання, са сваёй неўвядальнай маладосцю магла сыграць ролю сталай жанчыны, у якую здольны закахацца аднагодак яе дачкі, і толькі Тоні ён бачыў у ролі сумленнага і спакойнага мужчыны, які ўсё разумее і здольнага дараваць здраду дзеля сапраўднага кахання.

Адной з найбольш запамінальных сцэн серыяла, якая суправаджалася песняй Лары Фабіян «Love by grace», стала страта валасоў Камілай, вымушанай пайсці на гэты крок у сувязі са сваёй страшнай хваробай. Запамінальнай стала і роля Капіту, элітнай «дзяўчыны па вызаву», якая прынесла вядомасць актрысе Джаванне Антанелі. Як і ў многіх іншых серыялах Мануэла Карлуса, адну з роляў выконвае яго дачка — Жулія Алмейда. Роля Эду у серыяле «Сямейная сувязь» стала першай для мадэлі Рэйналду Джанекіні .

Першыя серыі серыяла здымаліся ў Токіа[3].

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Вера Фішэр — Элена — урач-касметолаг, сястра Ірыс, кузіна Педру, маці Камілы і Фрэда, каханая Эду, дачка Алесіу
  • Тоні Рамус — Мігел — уладальнік кнігарні ў Леблоне, бацька Сесы і Паўлу, сябар Паскуала
  • Жазэ Маер — Педру — кузен Ірыс і Элены, муж Сілвіі, бацька Камілы, кіраўнік стайні Алмы
  • Рэйналду Джанекіні — Эду — пляменнік Алмы, каханы Элены ў пачатку серыяла, брат Эстэлы
  • Караліна Дыкман — Каміла — дачка Элены і Педру, сястра Фрэда, пляменніца Ірыс
  • Дэбора Секу — Ірыс — дачка Інгрыд і Алесіу, кузіна Педру, сястра Элены, цётка Камілы і Фрэда
  • Джаванна Антанелі — Капіту — суседка Элены, «дзяўчына па вызаву», маці Бруну, дачка Эмы і Паскуала
  • Алешандры Боржыс — Данілу Албукуркі — муж Алмы
  • Жулія Фелдэнс — Сеса — дачка Мігела, сястра Паўлу, сяброўка Паты
  • Флавіу Сілвіну — Паўлу — сын Мігела, брат Сесы, фатограф
  • Луіджы Барычэлі — Фрэд — сын Элены, муж Клары, брат Камілы, бацька Ніны, пляменнік Ірыс

Зноскі